понедельник, 3 июня 2019 г.

Фестываль актыўнай ацэнкі



Актыўная ацэнка (АА) — менавіта так называюць у Беларусі тэхналогію Fоrmаtіvе Аssеssmеnt (дынамічнае ці фарміруючае ацэньванне), якая стала ў сусветнай адукацыі мэйнстрымам. Усе міжнародныя даследаванні сведчаць, што фарміруючае ацэньванне (актыўная ацэнка) дае вялікі адукацыйны эфект і з’яўляецца ключавой пазіцыяй для паляпшэння адукацыйных вынікаў школьнікаў. Яна дапамагае вучню расці, галоўнай становіцца не адзнака, а ацэнка яго дзейнасці. Значэнне мае не колькасць атрыманых на ўроку балаў, а  тое, чаму ты навучыўся. Актыўная ацэнка лечыць страх перад выстаўленнем адзнакі... Прыхільнікі актыўнай ацэнкі называюць яе новай адукацыйнай філасофіяй. Яна складаецца з важных элементаў, якія дапамагаюць зрабіць працэс навучання больш скіраваным на асобу кожнага вучня. Чаму філасофія? Таму што патрабуе ад настаўніка прыняць новую ролю і адмовіцца ад стэрэатыпаў, якія склаліся ў традыцыйнай адукацыйнай мадэлі.  Далей

Комментариев нет:

Отправить комментарий