«Маё дзіця, седзячы за камп'ютарам, адначасова кантактуе ў
чаце, слухае плэер, спампоўвае музыку, пры гэтым спрабуе рабіць дамашняе
заданне, а яшчэ п'е сок і жуе бутэрброд. Ну як гэта можа не
раздражняць?» Знаёмая сітуацыя, праўда, як для бацькоў, так і для
падлеткаў? Першыя злуюцца, а другія — пачуваюцца абсалютна камфортна ў
сваім асяроддзі.
«Мы, прадстаўнікі лічбавага племені, можам яшчэ больш і
здольныя на большае. Нам трэба паспець многае ўбачыць, зрабіць і на
многае адрэагаваць. Па дарозе ад падушкі да зубной шчоткі мы паспяваем
адправіць 40 паведамленняў» — парыруюць «зэты». Гэта тыя, хто нарадзіўся
пасля 2003 года...
Комментариев нет:
Отправить комментарий